Полк Каліноўскага запісаў навагодні зварот да беларусаў.
- Наперадзе наш народ чакае яшчэ адзін год змагання. Год, у якім трэба выстаяць. Дзеля тых, хто загінуў. Хто зараз у турме і несправядліва пакутуе. Дзеля тых, кто рабіў гісторыю ўчора і робіць яе сёння. Бо мы — новая кагорта беларусаў, якія змагаюцца за сваю нацыю і за ганаровае імя нашчадкаў полацкіх дружыннікаў, рыцараў Вялікага княства Літоўскага, ваяроў Каліноўскага, начшадкаў БНР.
Сэрцы ўсіх нашых людзей найбольш жадаюць перамогі над акупантамі і іх прыхвастнямі ў Беларусі, і мы зробім усё магчымае дзеля гэтага.
Беларускі полк імя Каліноўскага абяцае і далей стаяць на абароне Украіны, а таксама прыкласці максімум сілаў, каб мэта нашага народу здзейснілася і Беларусь стала свабоднай у новым годзе, а дзяржава была для народу, адпаведна заветам Кастуся Каліноўскага.

Category
🗞
News